***
Кажуць, пра мёртвых або добра, або нічога.
На шчасьце, ён яшчэ жывы – каб сказаць
яму ўсё. Яно гадамі зьбіралася ў нас унутры,
падымала тэмпэратуру і пераймала дыханьне,
кідала ў халодны пот і выцягвала жылы –
але мы трывалі, мы цярпелі, сьцяўшы зубы ў
парашок, і душыліся за яго па бальніцах. Мы
валакліся на працу, завальваючы папярэдне
вушы шклаватай, і калі надаралася вясна, мы
ня чулі птушыных сьпеваў – абы ня слухаць
зьвягні яго кручаных сабак. Мы хаваліся ў
падворках і падваротнях, жлукцячы літрамі
піва, каб выбляваць зь сябе яго паветра і,
мабыць, ачуцца-такі ў сваёй Касталіі. Мы нават
развучыліся думаць пра будучыню, бо ўпарта
пераконвалі сябе, што Заўтра – і ёсць наша
будучыня. Але Заўтра ўсё не наставала – яно
было persona non grata, яно ніяк не праходзіла
мытні, яму заўжды адмаўлялі ў візе. І вось
цяпер наша цярпеньне, наша сьмяротна хворае
цярпеньне прылюдна дало дуба. Лягло тру-
пам. Пайшло ў вечныя прочкі. Сёньня стала
яго магілаю. Апошняе сёньня.
Кажуць, пра мёртвых або добра, або нічога.
Маўляў, яны могуць дастаць нас і з таго сьвету.
Ён дастаў нас ужо на гэтым. Калі ён здырдзіцца,
я першы плюну яму на магілу...
Ігар Кулікоў
Комментариев нет:
Отправить комментарий